Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Казулін напісаў ліст генпракурору (абноўлены)


Радыё Свабода Аляксандар Казулін даслаў з Жодзінскай турмы адкрыты ліст генпракурору Беларусі Пятру Міклашэвічу. Палітыка ўтрымліваюць ў турме з 25 сакавіка — ён лічыць, што яго перасьледуюць з палітычных прычынаў.

Сёньня, 13 чэрвеня, былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін завяршыў знаёмства са сваёй крымінальнай справай і накіраваў адкрыты ліст генпракурору Пятру Міклашэвічу.

Палітык лічыць, што яго перасьледуюць з палітычных прычынаў. На ягоную думку, гэта пацьвярджае крымінальная справа, паводле якой ён абвінавачваецца ў хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў.

Паводле Аляксандра Казуліна, справа расьсьледаваная неаб’ектыўна, што сьведчыць пра замову зьверху. Палітык нагадаў, што супраць яго незаконна дзейнічалі супрацоўнікі спэцпадразьдзяленьня міліцыі “Алмаз” і камандзір брыгады ўнутраных войскаў Зьміцер Паўлічэнка — між тым, пракуратура ніяк не адрэагавала на гэтыя парушэньні. Ацэнку справы з боку спадара Казуліна перадаў ягоны адвакат Ігар Рынкевіч.

(Рынкевіч: ) “Казаў, што неаб’ектыўна расьсьледавалі. Гэта ёсьць палітычным перасьледам. Галоўны недахоп, што міліцыя расьсьледавала справу, дзе самі ж міліцыянты выступаюць пацярпелымі”.

Адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч сёньня зноў сустракаўся з палітыкам у Жодзінскай турме. Рынкевіч паведаміў, што атрымаў ад Казуліна даручэньне падрыхтаваць шэраг хадайніцтваў.

Абарона будзе патрабаваць дапытаць камандзіра “Алмазу” Мікалая Карпянкова, камандзіра брыгады ўнутраных войскаў Зьмітра Паўлічэнку і яшчэ шэраг асобаў, якія, як мяркуецца, могуць высьветліць праўду пра падзеі 2 і 25 сакавіка, якія фігуруюць у справе.

Таксама абарона мае намер патрабаваць падаць іншую стужку відэазапісу тых падзеяў. На думку Аляксандра Казуліна, стужка, якую падало сьледзтва, мае купюры.

Адвакат заявіў, што Аляксандар Казулін мяркуе, што калі ў пракуратуры краіны ўважліва азнаёмяцца зь ягонай заявай і вывучаць крымінальную справу, то крымінальны перасьлед спыняць і яго вызваляць з-пад варты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG