Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На лячэньне ў Літву выехалі актывісты, якія пацярпелі ў час выбараў


*** Група актывістаў беларускай апазыцыі і іх сваякоў накіравалася 12 чэрвеня на лячэньне ў Літву.

Як паведамляе, агенцтва БелаПАН, у Літву выехалі шэсьць чалавек, якія так ці інакш пацярпелі падчас прэзыдэнцкіх выбараў. У іх ліку – праваабаронца Валерый Шчукін, маці апазыцыйнага актывіста Зьмітра Касьпяровіча, які нядаўна выйшаў з турмы, маці Эніры Браніцкай, якая знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ў Менску, а таксама пэнсіянэр Уладзімер Шадэнка, зьбіты спэцнзаўцамі падчас акцыі пратэсту ў Менску 25 сакавіка.
XS
SM
MD
LG