Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16-я суткі ідзе акцыя пратэсту "Маладога фронту"


Любоў Лунёва, Менск 16-я суткі працягваецца эстафэтная галадоўка актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. На сёньняшні дзень галадаюць 23 чалавекі. Яны арандавалі кватэру ў Менску, каб трымацца разам.

Галадоўку апазыцыянэры абвясьцілі 29 траўня. Напачатку ў акцыі ўдзельнічалі больш за чатыры дзясяткі чалавек. Потым непаўналетнія спынілі галадоўку на просьбу кіраўніцтва арганізацыі. Яшчэ некалькі чалавек выйшлі з галадоўкі з прычыны стану здароўя. Але да акцыі далучыліся новыя ўдзельнікі.

Галадоўнікі, у асноўным сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фрот”, патрабуюць спыніць крымінальныя справы супраць актывістаў сваёй арганізацыі, выключэньні з навучальных установаў за ўдзел у апазыцыйных акцыях, перасьлед вернікаў-хрысьціянаў, а таксама вызваліць усіх палітвязьняў.
XS
SM
MD
LG