Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горкі: не дачакаўшыся заробкаў, людзі прыйшлі ў райвыканкам


Радыё Свабода У Горках адміністрацыя закрытага акцыянэрнага таварыства “БелРос” тры месяцы не плаціла заробкаў работнікам. Гэта вымусіла супрацоўніц прадпрыемства прыйсьці да райвыканкаму і шукаць дапамогі ў старшыні мясцовай вэртыкалі.

Як стала вядома, старшыня Горацкага райвыканкаму ў гутарцы з жанчынамі сказаў, што ня можа прымусіць кіраўніцтва “БелРос” выплаціць заробкі й параіў зьвярнуцца ў пракуратуру альбо суд.

У Горацкім райвыканкаме пацьвердзілі інфармацыю пра візыт жанчын і зазначылі, што на “БелРос” існуюць праблемы. З кіраўніцтвам прадпрыемства ўжо сур’ёзна пагаварылі, зазначыў прадстаўнік райвыканкаму. Яно папярэджанае, што калі найбліжэйшым часам ня будуць зробленыя неабходныя фінансавыя выплаты, прадпрыемства пазбавяць ліцэнзіі й ліквідуюць.

Таварыства “БелРос” спэцыялізуецца на гандлі харчамі. На прадпрыемстве працуюць больш за сто работнікаў, у асноўным жанчыны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG