Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аз-Заркаўі заставаўся жывым цягам гадзіны


Радыё Свабода Амэрыканскае вайсковае камандаваньне ў Іраку паведаміла, што забіты на мінулым тыдні лідэр ірацкай сеткі аль-Кайды аз-Заркаўі заставаўся жывым прыкладна гадзіну пасьля авіяўдараў, нанесеных па ягоным сховішчы на поўначы ад Багдаду.

Вынікі тэстаў ДНК пацьвердзілі, што забіты менавіта аз-Заркаўі.

Тым часам сетка Аль-Каіды ў Іраку абрала свайго новага кіраўніка пасьля сьмерці аз-Заркаўі. У Інтэрнэце на адным з ісламісцкіх сайтаў паведамляецца, што ім аднагалосна быў абраны Абу Хамза аль-Мухаджыр, дасюль мала вядомы на Захадзе.

***

Учора ў Іраку ў выніку чарговых амэрыканскіх авіяўдараў былі забітыя сем тэрарыстаў аль-Кайды. Авіяўдары былі нанесеныя паблізу горада Бакуба. Наагул, учора ў Іраку ў выніку выбухаў і тэрарыстычных нападаў загінулі прынамсі 18 чалавек, 50 чалавек паранена.
XS
SM
MD
LG