Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заклікае ЗША закрыць турму ў Гуантанама


Радыё Свабода Амэрыканскае вайсковае камандаваньне паведаміла імёны трох вязьняў турмы на базе ў Гуантанама, якія зьдзейсьнілі самагубства. Гэта двое грамадзянаў Савудаўскай Арабіі і грамадзянін Емену.

Міністры замежных справаў Эўразьвязу на сустрэчы ў Люксэмбургу зноў заклікалі ЗША закрыць турму для ваеннапалонных на базе Гуантанама, на Кубе, назваўшы яе анамаліяй.

Як паведамляецца, гэтае пытаньне будзе ўзьнятае зноў пад час саміту Эўразьвяз – ЗША ў Вене на наступным тыдні.

***

Сёньня ж міністры замежных справаў Эўразьвязу на сустрэчы ў Люксэмбургу прызналі незалежнасьць Чарнагорыі, і дамовіліся пачаць перамовы адносна далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу Харватыі, а таксама Турэччыны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG