Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завершана онлайн-канфэрэнцыя зь Вінцукам Вячоркам -- працяг будзе


Радыё Свабода На сайце Радыё Свабода адбылася онлайн-канфэрэнцыя са старшынём Партыі БНФ Вінцуком Вячоркам. Заходзьце на старонку форуму svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum .

(Вінцук Вячорка: ) "Праехаўшы па абласных цэнтрах, я пабачыў, пачуў, а галоўнае – адчуў, наколькі нашыя актывісты ў рэгіёнах прагнуць дзеяньня. Прычым дзеяньня кааліцыйнага, угрунтаванага на досьведзе нядаўняе кампаніі, на рэйтынгу Аляксандра Мілінкевіча як пэрсанальнай альтэрнатывы цяперашняму ўладару.

Практычнае пытаньне для мяне сёньня – як падштурхнуць нашую кааліцыю ды ўсіх адказных лідэраў нацыянальнага роўню да супольнага дзеяньня на гэтым самым грунце. Дэмакратычныя сілы не павінны займацца самімі сабою й чарговы раз высьвятляць адносіны, а ісьці да людзей, да грамадзтва зь ясным пасланьнем.

Агульная сытуацыя непазьбежна будзе пагаршацца. Калі мы не ўтрымаем ініцыятыву, яе з задавальненьнем пяроймуць тыя, для каго незалежнасьць краіны ня ёсьць абсалютнаю каштоўнасьцю".

Задай пытаньне Вінцуку Вячорку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG