Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Сталінская канстытуцыя, якая зьяўляецца канстытуцыяй сацыялізму, які перамог у нашай краіне, яшчэ шчыльней згуртуе ўсе народы нашай радзімы вакол вакол нашага любімага таварыша Сталіна" (1936)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 12 чэрвеня. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Рабочий”, 1936 год. Зварот гарадзкога актыву менскай арганізацыі КП(б)Б да Сталіна:

“Сталінская канстытуцыя, якая зьяўляецца канстытуцыяй сацыялізму, які перамог у нашай краіне, яшчэ шчыльней згуртуе ўсе народы нашай радзімы вакол вялікай партыі бальшавікоў, вакол нашага любімага таварыша Сталіна і натхніць іх на новыя гераічныя подзьвігі за справу сацыялізму і камунізму. Дарагі наш правадыр і настаўнік! Вы нас безупынна вучыце, што найпершая ўмова нашых далейшых перамогаў — не захапляцца дасягнутымі вынікамі, не задавацца, не закалыхваць партыю, а разьвіваць у ёй пільнасьць”.

“Вечерний Минск”, 1976 год. Эдуард Найдзёнаў выкрывае:

“Сёньня з тэрыторыі Бельгіі чуецца іншы звон, голас іншых званоў, званоў натаўскіх, і голас у іх ня чысты й звонкі, а хрыплы й вельмі непрыемны. Словам, зусім не малінавы… Талдычаць пра пагрозу з Усходу, і пры гэтым спадары з НАТО зьвяртаюцца да сваіх парлямэнтаў і ўрадаў з заклікам павялічыць асыгнаваньні на распрацоўку новых відаў узбраеньняў. Талдычаць, забыўшыся на тое, што сёньня звіняць званы па-іншаму — яны кажуць пра тое, што эпоха разрадкі робіцца ўсё больш магутнай…”

“Народная газета”, 1996 год:

“У наступную нядзелю, 16 чэрвеня, асобныя жыхары Беларусі плянуюць адзначыць міжнароднае сьвята — Дзень бацькі. Як і Дзень маці, які ня мае дачыненьня да нашага 8 Сакавіка, гэты дзень шырока адзначаецца ўсясьветнай грамадзкасьцю… Летась пачатак сьвяткаваньню Дня бацькі ў Беларусі заклала Асацыяцыя абароны правоў бацькоў. Заручыўшыся падтрымкай гарвыканкаму й некалькіх прадпрыемстваў і грантам ад Фонду Сораса, яны арандавалі залі сталічнага Палацу дзяцей і моладзі й наладзілі пачастунак і гульні для бацькоў і дзяцей, што прыйшлі на сьвята”.
XS
SM
MD
LG