Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: каго вы падтрымваеце на чэмпіянаце сьвету па футболе?


Радыё Свабода, Менск У Нямеччыне ў мінулую пятніцу стартаваў чэмпіянат сьвету па футболе. За каго з удзельнікаў мундыялю заўзеюць у беларускай сталіцы?

(Юнак: ) “Я буду – за Галяндыю. Там клясныя гульцы. Першае месца ім будзе!”

(Спадар: ) “Асабіста я – за Бразылію. Таму што вельмі моцная каманда, яркія гульцы. Я за лідэраў!”

(Спадар: ) “Германія. Футбалісты добрыя, люблю нямецкі чэмпіянат!”

(Хлопец: ) “Ні за кога. Няма там беларусаў – няма за каго”.

(Юнак: ) “За Ўкраіну, Польшчу, Нямеччыну. Першыя – братнія, а Нямеччына... Футбалісты там вельмі добрыя...”

(Хлопец: ) “Безумоўна, я – за Ўкраіну, таму што гэта славяне. Проста павінны мы за іх перажываць. Потым у маім рэйтынгу Аргентына і Італія – ужо гадоў зь дзесяць я за іх балею. Ну, і буду балець за Польшчу, таму што гэтая краіна салідарная з намі ў нашым становішчы”.

(Спадар: ) “За добрую гульню. А там ўсе нармальна гуляюць. Усё цікава глядзець. Украіну калі пабачым, будзем гаварыць, хто там цікавы, хто не... А так – Англія і Нямеччына. За іх і будзем заўзець. За Эўропу!”

(Хлопец: ) “Англія. На ўсіх чэмпіянатах – за яе. Беларусь жа ня ўдзельнічае, у Украіны няма шанцаў, а ў Англіі ёсьць”.

(Юнак: ) “За Англію, мне падабаецца гэтая каманда, тое, як яна гуляе... І ўвогуле я ў яе веру, я на яе спадзяюся. Ну і трошкі заўзею за кіеўскае “Дынама”. Украінцы найбліжэйшыя да нас, амаль як землякі. Вылецяць – буду за Англію. Не – дык за Ўкраіну”.

(Спадар: ) “Няма калі мне глядзець гэты футбол! Я працую ў другую зьмену. А так, па тэленавінах магу даведацца, што там адбываецца...”

(Хлопец: ) “За аргентынцаў. Прыгожа гуляюць, прагнуць перамогі. Хацелася б ужо, каб перамаглі, нешта апошнім часам у іх не атрымліваецца...”

(Хлопец: ) “Гэта мне нецікава!”

(Юнак: ) “Я не люблю глядзець футбол, я люблю ў яго гуляць. Ну нудна ж глядзець паўтары гадзіны! А пагуляць, пабегаць – гэта для мяне”.

(Хлопец: ) “Буду за Бразылію. Найлепшая каманда”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG