Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парыж: М.Мірны зноў стаў чэмпіёнам у пары


Радыё Свабода На адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе беларускі тэнісіст Макс Мірны разам са швэдам Ёнасам Б''ёркманам другі год запар стаў пераможцам у парным разрадзе.

10 чэрвеня швэдзка-беларускі дуэт выйграў у фінале ў амэрыканцаў братоў Майка і Боба Браянаў у трох сэтах зь лікам 6:7 (5:7), 6:4, 7:5 і, такім чынам, два гады запар застаецца не пераможаным на гэтым прэстыжным турніры (лік па матчах: 10:0).

Апрача Макса Мірнага, у сёлетнім "Ралян Гаросе" ўдзельнічалі таксама прадстаўніцы Беларусі Вікторыя Азарэнка, Настасься Якімава, Тацяна Пучак (парны разрад) і Ксенія Мілеўская (юніёрка).

Настасься Якімава прайграла ў другім раўндзе будучай чэмпіёнцы "Гаросу" Жустын Энэн-Ардэн з Бэльгіі. Для тэлезаўзятараў, якія глядзелі матч на тэлеканале "Эўраспорт", паказальным стала тое, што пры інфармацыі пра ход матчу ў тэлевізійнай графіцы каля прозьвішча беларускі зьяўляўся бел-чырвона-белы сьцяжок.

Жустын Энэ-Ардэн стала чэмпіёнкай, перагуляўшы ў фінале расейку Сьвятлану Кузьняцову.

Сёньня ў адзіночным фінале пасеяны пад другім нумарам Рафаэль Надаль перамог першую ракетку сьвету Роджэра Фэдэрэра ў чатырох сэтах (1:6, 6:1, 6:4, 7:6(4)).
XS
SM
MD
LG