Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Казуліна з праблемамі вылецела ў Вашынгтон


Вольга Караткевіч, Прага 10-13 чэрвеня ў Вашынгтоне праходзіць канфэрэнцыя "Шмат твараў, адзін голас", мэта якой атрымаць інфармацыю пра новыя мэтады барацьбы з ракам грудзей.

У складзе дэлегатаў форуму і прадстаўніца Беларусі Ірына Казуліна: яна ўваходзіць у міжнародную арганізацыю, якая працуе з жанчынамі, якія захварэлі на рак грудзей. У Беларусі створаная арганізацыя "У промнях надзеі" – Ірына Казуліна зьяўляецца намесьніцай старшыні гэтай арганізацыі.

Учора у Ірыны Казулінай былі праблемы з вылетам на вашынгтонскую канфэрэнцыю. Як паведаміла прэсавай службе Аляксандра Казуліна дачка Юлія, якая суправаджала маці ў аэрапорт, пасьля праверкі рэчаў і дакумэнтаў пашпарт не аддавалі, да маці падышоў мужчына ў форме мытніка і забраў яго.

Пасьля Ірыну Казуліну папрасілі пакінуць пашпартны кантроль, заявіўшы, што забіраюць яе валізку з багажу, які ўжо павезьлі ў самалёт. Хвілін праз 40 вярнулі валізку і яшчэ раз усё праверылі. Сесьці ў самалёт Ірыне Казулінай дазволілі за 7 хвілінаў да вылету.
XS
SM
MD
LG