Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч наведаў фэстываль беларускай культуры ва Ўроцлаве


Аляксей Дзікавіцкі, Уроцлаў У польскім Уроцлаве працягваецца фэстываль беларускай культуры “Цяпер Беларусь!”

Фэстываль беларускай культуры “Цяпер Беларусь!” адбываецца ва Ўроцлаве ўжо трэці раз, але ўпершыню пад патранатам прэм’ер-міністра Польшчы Казімежа Марцінкевіча. У ім бяруць удзел дзесяткі выбітных беларускіх творцаў – музыкаў, навукоўцаў, літаратараў, сярод якіх Уладзімер Арлоў, Андрэй Хадановіч, Лявон Баршчэўскі, Іван Кірчук.

Фэстываль наведаў былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч, які падзякаваў палякам за падтрымку апазыцыі і заявіў, што цяперашняя Беларусь выглядае так, як камуністычная Польшча ў часы, калі паўставала “Салідарнасьць”.

Спадар Мілінкевіч заклікаў таксама да пратэстаў супраць ідэі аб’яднаньня Беларусі і Расеі ў адну дзяржаву.

Між тым у суботу, у трэці дзень фэстывалю, жыхары Ўроцлава маюць магчымасьць, сярод іншага, пазнаёміцца з творчасьцю беларускіх музыкаў, у тым ліку ліцэістаў з “Партызанскай школы”.
XS
SM
MD
LG