Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"У вёсках, сёлах людзі даведзеныя да адчаю. Але ўражвае сталіца сваім ціхамірным спакоем. Два-тры дзясяткі пратэстуючай моладзі няма каму падтрымаць!"


Радыё Свабода Водгукі слухачоў за пятніцу, 9 чэрвеня. Круглыя суткі вы можаце тэлефанаваць па менскім нумары 290-39-52 і пакідаць свае водгукі на нашым аўтаадказьніку.

(Спадарыня: ) “Улада ніяк не рэагуе на галадоўку моладзі, гэтак як і Філарэт – прэзыдэнцкі зампаліт. Зараз маладыя людзі задумаюцца, куды ім ісьці да Бога: ці да Філарэта маскоўска-расейскай царквы, ці шукаць шлях да Бога ў Беларускай уніяцкай царквы. Мілінкевіч з павагай прыехаў да галадуючай моладзі, падумаў пра іх здароўе, угаварыў спыніць бессэнсоўную галадоўку. Уладам хворыя дзеці непатрэбныя. Трэба ганарыцца такімі дзецьмі, што змагаюцца за праўду і незалежнасьць”.

(Пэнсіянэрка Ларыса, Менск: ) “Дарагія пэнсіянэры! Мы павінны, нягледзячы на розныя погляды, больш станоўча ставіцца да тых маладых, якія хочуць пераменаў у сваім жыцьці. Яны будуць жыць, а мы пры іх дажываць. Частка нашага насельніцтва, як з боку маладых, так і з боку людзей сталага веку, запужаныя, раўнадушныя і аптычныя. Яны абыякава ставяцца да сваёй дзяржавы, да сваёй мовы і нагул да сваёй будучыні; яны абыякава ставяцца і да тых людзей, якія галадаюць. Гэта высьвятляецца і пры апытаньнях на вуліцах нашых гарадоў. Заможных грамадзянаў вельмі шмат, адкуль яны, невядома. Заробкі невялікія, і пэнсіі таксама невялікія. Паўстае пытаньне: адкуль у людзей грошы, на якія яны будуюць катэджы?

Напрыклад, ёсьць пасёлак Піянэр у Менску на подступах да Драздоў. Параю Ягору Маёрчыку наведаць гэтую будоўлю асабістых дамоў і паглядзець сваімі вачыма, ці, можа, нават і даведацца, хто будуе гэтыя дамы.

Другая катэгорыя. Тыя сядзяць у сваіх машынах і ўвесь час кудысьці імчацца. Гэтым няма калі нават падумаць, што адбываецца навокал. Яны ніколі ня будуць галадаць, бо пры сытным жыцьці яны нават і ня ведаюць, як гэта адбываецца. А калі так, то і ўрад абыякава ставіцца да галадаючых”.

(Аляксандар, в. Шымкі: ) “Толькі што пачуў, што ў дзяцей Лукашэнкі грошы за мяжой. Хачу ведаць, бо колькі ўжо можна чакаць? Гады ідуць, а вы ні разу не сказалі, у якой краіне, у якім банку знаходзяцца гэтыя грошы”.

(Анастас Семяновіч: ) “Таварышы лукашысты! Вы вырашалі ліквідаваць бібліятэку сумленных пісьменьнікаў Беларусі. Па-першае, Дом літаратараў пабудаваны за іхныя рублі. Ніхто ніколі да такога глупства ня мог дадумацца, каб іх уласнасьць ліквідаваць, бо гэтым самым учыняецца зладзейства перад народам Беларусі і адданымі пісьменьнікамі народу Беларусі. Я ўпэўнены, што пра вас ніколі Ніл Гілевіч і будучы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Барадулін не пісалі і пісаць ня будуць. Вы ўчыняеце чарговае злачынства. Пакуль яшчэ ня позна, прызнайце свае памылкі і папрасіце прабачэньня перад роднымі пісьменьнікамі Беларусі. Думаю, яны вам даруюць вашыя зладзействы”.

(Спадар: ) “Я наконт галадоўкі. У мяне меркаваньне, як амаль ва ўсіх нашых беларусаў. Жадаюць яны галадаваць –хай галадаюць, гэта іх справа. Я ўвогуле б увагі не зьвяртаў бы. Мэта якая?

Вось вазьміце Аўтуховіча. Магчыма, ён добры чалавек, у чымсьці правініўся. Але яшчэ суд не адбыўся, а ён ужо вымагаць пачынае. Ну, вымагай – гэта не дапаможа! Вось ня могуць зразумець, што калі суд няправільнае рашэньне прыняў, хай нават на яго думку, але чаму ён павінен мець рацыю, а ня суд? Вось у чым пытаньне. Вось тады і меры прымай! А так чаго? Яшчэ дзіця не нарадзілася, а людзі ўжо пакутуюць”.

“Наконт зьнішчэньня бандыта-тэрарыста ў Іраку, здаецца. Вельмі шмат пра гэта кажуць, пішуць, захапляюцца, будуюць пляны нейкія, Буш выступае... Ну, ня могуць людзі зразумець адной рэчы, як гісторыя нашага жыцьця сьведчыць. Загінуў губэрнатар Алтайскага краю, выдатны чалавек – на места яго сотні прэтэндуюць, яшчэ лепшыя за яго! Загінуў нейкі там бандыт, дык на яго месца дзясяткі-сотні яшчэ горшых прэтэндуе! Ня ў гэтым жа справа! Адзін чалавек нічога не рашае! Заразу трэба гэтую ўсю выкарчоўваць! Вось у чым справа. Трэба меры прымаць – вось тады будзе парадак. А так аднаго ўбяруць, другі прыйдзе. Ня ведаю, што там за радасьць...”

“Хацеў бы задаць пытаньне добрае Аляксандру Мілінкевічу. Калі прыйшоў да ўлады Лукашэнка, то ў кадрах кіраваньня быў проста хаос нейкі! Цяпер гэта ўстаялася, цяпер гэта кваліфікаваныя "ўпраўленцы". А "ўпраўленца" выгадаваць ні адзін год патрэбны! Гэта вялікая адказнасьць быць "упраўленцам", навучыцца ім стаць. Вось сфармавалася каманда. Колькі год яна фармавалася, вы ж ведаеце, нарэшце сфармавалася. Людзі вопытныя, загартаваліся, ужо вядуць справы адносна няблага. Дык вось да Аляксандра Мілінкевіча такое пытаньне. Вось вы кажаце, калі вы прыйдзеце, усіх павыганяеце, паздымаеце, некаторым нават пагражалі, што арыштуеце і г.д. І што, зноў 10 год трэба будзе кіраўніцкую каманду ствараць? Вы думаеце, што вы прыйдзеце – і ўсё тут запрацуе? Ня так усё проста! Пуцін кажа: “Ня буду болей, бо здурнею!” Во як! Гэта вельмі складана! Таму да гэтага падрыхтаваным трэба быць”.

(Галіна Аляксандраўна, Магілёў: ) “Марыя Іванаўна, якая патэлефанавала на “Свабоду”, цудоўна выразілі той стан душы і сэрца людзей, якія хварэюць за галадаючых дзецюкоў, якія пакутуюць ад беднасьці, да чаго прывяла палітыка Лукашэнкі і яго ўраду, людзей, якія ня могуць маўчаць, ня могуць пагадзіцца з тым, што адбываецца ў Беларусі. У вёсках, сёлах людзі даведзеныя да адчаю. Але ўражвае сталіца сваім ціхамірным спакоем. Два-тры дзясяткі пратэстуючай моладзі няма каму падтрымаць! Моладзь Менску – дзе яна? Не магу паверыць у тое, што ўсіх усё задавальняе, што ўсім усё падабаецца. Адзінае, што магу канстатаваць: раўнадушша да галадаючых – прыкмета тупасьці ўсьведамленьня. Выбачайце мяне, але я вымушана гэта канстатаваць”.

(Уладзімер Навагрудзкі: ) “З майго пункту гледжаньня, у адрозьненьні ад інсцэніраванай, натуральная галадоўка – гэта акт бясьсільнага адчаю чалавека, які даведзены да крайняй мяжы супраціўленьня; і разам з тым гэта апошняя магчымасьць заклікаць да розуму і сумленьня акружаючых, якія даведаліся ці павінны былі б даведацца пра гэтую акцыю, падумаўшы: “А да чаго ж мы яго давялі!”, – і засаромецца пры гэтым. Але вось факт-дапушчэньне, што сумленьне ў адных ёсьць, а вось у другіх няма, адценьні выключаю. І вось гэтым апошнім, на жаль, ня будзе сорамна. Прыклад, калі ласка. А гляньце, колькі актыўна сумуе па Сталіну ды па Гітлеру. І з такімі для разуменьня, трэба размаўляць на зразумелай ім мове. Быдла разумее паэзію Быкава, але не дагоніць лірызму дзеравеншчыны Ясеніна”.

(Ціна: ) “Добры дзень, Радыё Свабода! Тыдзень вас ня слухала, была ў Маскве. І вось вынесла наступнае: сьвіней цалкам задавальняе іх сьвінарнік, галоўнае, каб “хаўка” трохі лепш была, і хлявы значных памераў; так, і яшчэ газоны, пастрыжаныя, дагледжаныя газоны – гэта абавязкова, бо для дурняў вельмі важныя газоны. Ня трэба думаць – жыві і атрымлівай асалоду. Жвачкі і сэксу – вялікая колькасьць патрэбна! Сьвіньні і ёсьць сьвіньні, усіх каго сустракаюць, ператвараюць у прастытутак...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG