Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іван Луцкевіч


Уладзімер Арлоў, Менск 9.6.1881, г.Шаўляй, Літва — 20.8.1919, Закапанэ, Польшча. Пахаваны ў Вільні на могілках Росы.

Яго называюць адным з бацькоў нашага Адраджэньня, якое прывяло да стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

У юначыя гады на яго, сына каліноўца, паўплывалі творы Францішка Багушэвіча і бацькавага знаёмага — Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — таксама ўдзельнікаў паўстаньня 1863-га. Яшчэ падчас навучаньня ў Менскай клясычнай гімназіі Іван разам з малодшым братам Антонам заснаваў гурток, сябры якога былі захопленыя ідэяй нацыянальнай ды сацыяльнай справядлівасьці.

Пасьля ўстаноўчага зьезду нашай першай палітычнай партыі, Беларускай Сацыялістычнай Грамады, які адбыўся ў 1903 годзе, Іван стаў яе сапраўдным лідэрам, а Антон — галоўным ідэолягам і публіцыстам. Беларускія сацыялісты чынна ўдзельнічалі ў рэвалюцыйных падзеях таго часу. Менавіта Іван Луцкевіч пад выглядам замоўцы зьявіўся пасьля вядомага Курлоўскага расстрэлу ў Менску на фабрыку Якабсона, гудок якой даў сыгнал да ўсеагульнай стачкі пратэсту.

Ён быў адным з заснавальнікаў першых легальных беларускіх газэтаў “Наша Доля” і “Наша Ніва”, а таксама Беларускага выдавецкага таварыства. Зь ініцыятывы Івана Луцкевіча адчынілася Віленская беларуская гімназія. Велізарны плён дала ягоная навуковая дзейнасьць. Агледзеўшы сабраныя ім скарбы, якія сталіся пазьней асноваю Віленскага беларускага музэю, Максім Багдановіч захоплена пісаў: “Гэта ёсьць фундамэнт нашага адраджэньня. Гэта і за тысячу гадоў будзе сьведчыць пра нас”.

Іван Луцкевіч адным зь першых зразумеў неабходнасьць дзяржаўнай самастойнасьці Бацькаўшчыны і разам з братам Антонам стаў ў 1918-м ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці БНР у яе этнаграфічных межах.

Цяжка хворы на сухоты, Іван працягваў ахвярна працаваць, і калі сябры ў 1919-м завезьлі яго на курорт у польскае Закапанэ, было ўжо позна.

У 1991-м прах І.Луцкевіча перазахавалі на віленскіх могілках Росы.

Сёньня мы адзначаем 125 гадоў з дня яго народзінаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG