Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча: Сьпікер сэнату сустрэўся з жонкай А.Мілінкевіча І.Кулей


Радыё Свабода Сьпікер Сэнату Польшчы Багдан Барусэвіч заявіў, што Польшча “надалей будзе падтрымліваць беларускую апазыцыю” ў змаганьні супраць рэжыму Лукашэнкі.

(Барусевіч: ) “Мы будзем надалей падтрымліваць апазыцыю. З аднаго боку мы падтрымліваем Беларусь, беларусаў, а з другога – не падтрымліваем кантактаў з адміністрацыяй Лукашэнкі”.

Паводле сьпікера Сэнату, Польшча ня будзе кантактаваць з адміністрацыяй Лукашэнкі да часу, пакуль у Беларусі “ня зьменіцца сытуацыя што да пашаны правоў чалавека”.

Багдан Барусэвіч сустрэўся сёньня з жонкай Аляксандра Мілінкевіча Інай Кулей.
XS
SM
MD
LG