Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як людзі ставяцца да забароны на ўезд у Беларусь заходнім палітыкам?


Альгерд Невяроўскі, Менск Інфармацыю пра санкцыі беларускіх уладаў супраць асобных замежных палітыкаў агучыў учора прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Андрэй Папоў. Паводле яго, візавыя санкцыі беларускага боку заснаваныя на прынцыпе сымэтрычнасьці. Гэтыя санкцыі будуць распаўсюджвацца на пэўную катэгорыю асобаў з краінаў Эўразьвязу, ЗША, іншых дзяржаваў, якія афіцыйна далучыліся да абмежавальных мераў супраць беларускага кіраўніцтва. Як да гэтага кроку ўладаў ставяцца людзі?

(Карэспандэнт: ) “Як вы ставіцеся да таго, што ўлады не пускаюць на тэрыторыю Беларусі некаторых эўрапейскіх і амэрыканскіх палітыкаў, дзяржаўных дзеячаў?”

(Спадар: ) “Гэта такая шкода за шкоду. Замежнікі не пускаюць нашых прадстаўнікоў. І яны таксама адказалі ім тым жа. Але калі эўрапейцы й амэрыканцы могуць абгрунтаваць сваю пазыцыю, то нашыя нават абгрунтаваць ня могуць”.

(Спадар: ) “Нармальна. Нас не пускаюць туды, мы не пускаем іх сюды. Гэта санкцыя беларускага ўраду ў адказ на забарону ўезду ў Эўразьвяз кіраўніцтва нашай краіны”.

(Спадарыня: ) “Стаўлюся адмоўна. Нельга забараняць нічога”.

(Спадарыня: ) “Гледзячы хто і зь якой мэтай прыяжджае”.

(Дзяўчына: ) “А як да гэтага можна ставіцца? Гэта тое, чаго ў нашай краіне не павінна быць. Ня трэба нічога хаваць. Калі нешта дрэннае ёсьць, дык пра гэта ўсе павінны ведаць. А калі ў нас усё добра, то чаму нельга іх пускаць?”

(Спадарыня: ) “Гэта дрэнна”.

(Спадар: ) “Гэта проста сьмешна. Сюды ніхто й не паедзе з тых, каму яны забаранілі ўезд”.

(Спадар: ) “Я ня чуў, каб улады забаранялі. Калі палітыкі самі сабе забараняюць… У нас усё адкрыта”.

(Хлопец: ) “Гэта ня вельмі добра. Парушэньне правоў чалавека. Мы павінны свабодна ўяжджаць і выяжджаць. Таксама і іншыя людзі павінны да нас прыяжджаць”.

(Спадарыня: ) “Гэта дрэнна. Павінны разьвівацца дачыненьні”.

(Спадарыня: ) “Калі гэта робяць, то, відаць, так трэба”.

(Спадарыня: ) “Дрэнна стаўлюся. Мне здаецца, гэта рэакцыя ў адказ на тое, што забаранілі ўезд чыноўнікам зь Беларусі. Гэта такая гульня ў мяч. Вы нам укол, мы — вам”.

Гл.таксама • Беларускія ўлады склалі свой уласны сьпіс "неўязных"
XS
SM
MD
LG