Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пілёта літоўскага самалёта будуць трымаць як найменей 10 дзён


Алег Грузьдзіловіч, Менск Затрыманьне літоўскага пілёта Тадаса Блажавічуса працягнулі да 10 дзён. Ягоная сястра Індрэ Блажавічутэ будзе дэпартаваная зь Беларусі.

Пра гэта паведамілі ў амбасадзе Літвы ў Беларусі. Там спаслаліся на зьвесткі, якія праз тэлефон атрымаў консул амбасады. Паводле гэтай інфармацыі, рашэньне адносна літоўскага пілёта і ягонай сястры прыняў пракурор Гарадзенскай вобласьці.

У Камітэце памежных войскаў пакуль не ўдалося праверыць гэтую інфармацыю.

Нагадаем, 6 чэрвеня Тадас Блажавічус і ягоная сястра Індрэ на лёгкаматорным самалёце без дазволу заляцелі ў паветраную прастору Беларусі. Пілёта змусілі прызямліцца на вайсковым лётнішчы ў Лідзе. Тадас Блажавічус тлумачыць памылкай тое, што заляцеў у Беларусь.
XS
SM
MD
LG