Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі прэм''ер: у будучыні да Рады краінаў Балтыкі запросім і Беларусь


Радыё Свабода У часе саміту Рады краінаў Балтыйскага мора ў сталіцы Ісьляндыі Рэйк''явіку былі, сярод іншага, абмеркаваная шляхі ўзмацненьня дэмакратыі ў рэгіёне.

Прэм’ер-міністар Польшчы Казімеж Марцінкевіч выказаў ідэю, каб у будучыні запрапанаваць Беларусі статус назіральніка пры Радзе.

Між тым кіраўнік дацкага ўраду Андэрс Расмусэн, пасьля сустрэчы з Казімежам Марцінкевічам заявіў, што Эўразьвяз павінен прадставіць пэрспэктывы свайго пашырэньня, вызначыць свае магчымыя будучыя межы, каб краіны, якія прэтэндуюць на сяброўства ў гэтай арганізацыі “ведалі, на што яны могуць разьлічваць”.
XS
SM
MD
LG