Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казуліну забаранілі спатканьні са сваякамі


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта стала вядома ад адвакатаў былога кандыдата на прэзыдэнта. Паводле адвакатаў, сьледчыя адмовіліся патлумачыць прычыну гэтага рашэньня.

Адвакаты й сваякі Аляксандра Казуліна зьвязваюць забарону спатканьняў з блізкім судовым працэсам над палітыкам.

Сьледзтва ў справе Казуліна вядуць супрацоўнікі сьледчага камітэту Менскай гарадзкой міліцыі. Былы кандыдат на прэзыдэнта абвінавачваецца ў хуліганстве й арганізацыі вулічных беспарадкаў. З 25 сакавіка Аляксандра Казуліна трымаюць пад вартай у Жодзінскай турме.

(Падрабязнасьці)
XS
SM
MD
LG