Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Э.Язерская мусіць заплаціць Ягору Рыбакову яшчэ адзін мільён?


Ігар Карней, Менск Былая тэлевядучая Элеанора Язерская атрымала з суду Цэнтральнага раёну Менску паведамленьне пра неабходнасьць сплаціць на карысьць экс-кіраўніка Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова штраф 1 мільён рублёў. Спадарыня Язерская абураецца — яна пералічыла гэтую суму яшчэ два гады таму і ў трохдзённы тэрмін.

Судовая выканаўца Цэнтральнага раёну Натальля Белая кажа, што матэрыялы ёй даслалі зь Ленінскага раённага суду сталіцы і ніякіх квітанцыяў, якія б пацьвердзілі пералік грошай ад імя Язерскай, у справе няма.

Па тлумачэньні мы зьвярнуліся да начальніка юрыдычнага ўпраўленьня Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Руслана Жуковіча.

(Жуковіч: ) “Усе грошы — і ад “Народнай Волі”, і тыя, што паступілі ад Элеаноры Язерскай — усе былі акумуляваныя на адным з рахункаў, і потым ужо ў працэсе вось гэтай крымінальнай справы непасрэдна па Рыбакову пайшлі, калі была канфіскацыя маёмасьці. Таму, калі ў яе ёсьць квітанцыя, трэба проста паказаць яе судоваму выканаўцу. Бо, відавочна, з-за таго, што грошы далей ішлі пад канфіскацыю, магчыма, проста хтосьці для сябе іх не адзначыў”.

Элеанора Язерская была пакарана за інтэрвію “Народнай Волі”, у якім сьцьвярджала, што ейная перадача “Музычны салён” спыніла сваё існаваньне на загад тагачаснага кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова.

Пасьля гэтага Рыбакоў накіраваў пазоў у суд з патрабаваньнем матэрыяльнай кампэнсацыі. Неўзабаве за злоўжываньне службовым становішчам ён быў асуджаны на 11 гадоў пазбаўленьня волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG