Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы павесілі транспарант у падтрымку Аляксандра Казуліна


Радыё Cвабода, Віцебская вобласьць Расьцяжка са словамі "Свабоду Аляксандру Казуліну!" зьявілася на парэнчах мосту цераз Дняпро непадалёк ад заводу “Чырвоны барацьбіт”. За 50 крокаў ад гэтага месца знаходзіцца міжраённая ўправа КДБ.

Хто першы заўважыў плякат, так і засталося невядома, але здымалі яго міліцыянты на вачох у аршанскіх мінакоў. Расьцяжка правісела амаль што ў самым цэнтры гораду больш за гадзіну, пасьля чаго “рэчавы доказ” забралі ў пастарунак.
XS
SM
MD
LG