Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

П.Барадзін: "у Беларусі на розьніцы ў цане на газ зарабляюць паразыты"


Радыё Свабода Дзяржаўны сакратар так званай "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі Павел Барадзін сёньня ў інтэрвію расейскай газэце “Новые Известия” заявіў, што празрыстая мяжа паміж Расеяй і Беларусьсю нярэдка выкарыстоўваецца ў шэрых схемах нячыстых на руку дзялкоў.

“Напрыклад, з Расеі паступае ў Беларусь газ па цане 46 даляраў за тысячу кубамэтраў. А потым ён перапрадаецца па кошце 250 даляраў. Розьніца, як вы разумееце, ідзе не ў бюджэт краіны, а асядае ў кішэнях паразытаў”,– сказаў Барадзін.

Паводле яго, цяпер пачынаецца заключны этап будаўніцтва саюзнай дзяржавы – ужо сёлета будуць праведзеныя рэфэрэндумы і ўхвалены Канстытуцыйны акт, а ў канцы гэтага года ці ў пачатку наступнага будзе абраны саюзны парлямэнт, пазьней жа адбудуцца наўпростыя выбары прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта Саюзнай дзяржавы, найбольш аптымальны тэрмін – на 7 гадоў,– прагназуе расейскі чыноўнік.
XS
SM
MD
LG