Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Беларусь ніколі ня ўвойдзе ў склад Расеі


Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка заявіў сёньня на сустрэчы з губэрнатарам Алтайскага краю Аляксандрам Карліным, што Беларусь ніколі ня ўвойдзе ў склад Расейскай Фэдэрацыі. “Беларусь – прыгожая самадастатковая краіна”,– заявіў ён.

А. Лукашэнка таксама зазначыў, што ў шэрагу напрамкаў супрацоўніцтва з Расеяй ідзе тармажэньне, бо “расейскі бок ставіць пад пагрозу выкананьне дамоўленасьцяў аб роўных умовах для суб''ектаў гаспадараньня”.

Пры гэтым спадар Лукашэнка паўтарыў сваю пазыцыю: ён не супраць рынкавых коштаў на газ, але газ для прадпрыемстваў Беларусі і Расеі павінен каштаваць аднолькава.

Акрамя таго спадар Лукашэнка зазначыў, што Беларусь ня пойдзе на продаж “Белтрансгазу” “Газпрому” па балянсавым кошце – толькі ў выпадку, калі атрымае ў Расеі доступ да здабычы газу.

Яшчэ А. Лукашэнка зазначыў, што Беларусь не пагодзіцца на ўвядзеньне ў сябе расейскага рубля, пакуль гэтае палажэньне “ня будзе прапісана ў Канстытуцыйным акце, які будзе прыняты на рэфэрэндуме”.
XS
SM
MD
LG