Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: як улады павінны рэагаваць на галадоўку моладзі?


Альгерд Невяроўскі, Менск 24 моладзевыя апазыцыйныя актывісты ў дзесяці гарадах працягваюць галадоўку пратэсту. Яны патрабуюць, каб улады спынілі крымінальны перасьлед іхных сяброў. Як беларускія ўлады павінны рэагаваць на галадоўку моладзі?

(Карэспандэнт: ) “Як павінны рэагаваць улады на галадоўку моладзі?”

(Хлопец: ) “Трэба ставіцца ляяльна, нягледзячы на тое, што яны апазыцыянэры. Трэба больш сумленна ставіцца”.

(Дзяўчына: ) “Спыніць крымінальны перасьлед і прыслухацца да апазыцыянэраў”.

(Дзяўчына: ) “Спакойна даць кожнаму чалавеку выказаць сваю думку”.

(Спадарыня: ) “Спакойна прыслухацца. І не з дапамогай міліцыі”.

(Спадарыня: ) “Трэба прыслухацца”.

(Спадар: ) “Трэба прымаць адпаведныя меры”.

(Карэспандэнт: ) “А якія меры трэба прымаць?”

(Спадар: ) “Трэба прыслухацца да моладзі”.

(Спадар: ) “Ігнараваць іхныя патрабаваньні. Каму гэтая галадоўка і як можа дапамагчы? Ніяк”.

(Спадарыня: ) “Людзі так выказваюць сваю думку. Яны маюць на гэта права. Павінны да іх прыслухацца, і даць нейкі адказ. Ёсьць жа пытаньні”.

(Спадар: ) “Па-чалавечы, з разуменьнем”.

(Хлопец: ) “Мне здаецца, што павінны рэагаваць спакойна. Галоўнае, каб не ўжывалі сілавых мэтадаў. Бо пасьля людзі могуць быць кінутыя ў турму. Шкада здароўя гэтых хлопцаў. Ня думаю, што гэта дасьць нейкі вынік”.

(Спадарыня: ) “Да голасу народу трэба заўсёды прыслухоўвацца й прымаць адпаведныя меры”.

(Спадарыня: ) “Трэба рэагаваць станоўча. Але ў нашай краіне няма законаў, якія б вырашалі пытаньні. Я далучаюся да гэтых хлопцаў”.

(Хлопец: ) “Цяжка сказаць, але любая акцыя павінна ўспрымацца дзяржавай. На яе павінна быць рэакцыя. Павінны прымацца меры, але ня дзеля спыненьня гэтай галадоўкі, а для высьвятленьня прычынаў галадаваньня. Трэба высьветліць сутнасьць і прычына таго, чаму людзі пратэстуюць. І павінен быць кампраміс”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG