Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жырыноўскаму забаранілі ўезд ва Ўкраіну


Радыё Свабода

Украіна часова забараніла ўезд на сваю тэрыторыю віцэ-сьпікэру расейскай Дзярждумы Ўладзімеру Жырыноўскаму.

Служба Бясьпекі Ўкраіны заявіла, што забарона зьяўляецца адказам на абразьлівыя заявы Жырыноўскага на адрас Украіны.

На мінулым тыдні Кіеў забараніў ўезд на сваю тэрыторыю іншаму расейскаму дэпутату Канстанціну Затуліну.

Тым часам Дзярждума Расеі ў адмысловай рэзалюцыі папярэдзіла Ўкраіну аб пагаршэньні двухбаковых адносінаў, калі Ўкраіна далучыцца да НАТО. Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што “ўступленьне Ўкраіны і Грузіі ў НАТО выклікала б вялізныя геапалітычныя зьмены”.
XS
SM
MD
LG