Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Аляксандр Лукашэнка абвясціў будаўніцтва рыначнага сацыялізму” (1996)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 8 чэрвеня. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Сялянская ніва”, 1926 год. Са спасылкай на “Савецкую Беларусь”:

“У гэтым годзе Слуцкай акрузе прадстаўлена ўсяго для перасяленьня на Далёкі Ўсход мейсцаў на 60 душ, а правам накіраваньня туды хадакоў у ліку 110 душ. Паступіла-жа заяў на перасяленьне ад 306 сямей, маючых 1600 душ… Наагул трэба сказаць, што азначаная колькасьць адпушчаных мейсц не здавальняе патрэбаў акругі ў перасяленьні. У будучым годзе раскладку для Случчыны трэба будзе павялічыць”.

“ЛіМ”, 1946 год. Афіцыйнае паведамленьне:

“Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі (большэвікоў) Беларусі, Совет Міністраў Беларускай ССР і Прэзідыўм Вярхоўнага Совета БССР выказваюць глыбокі жаль з прычыны смерці выдатнага дзеяча Советскай дзяржавы і большэвіцкай партыі, члена палітбюро ЦК ВКП(б), члена Прэзідыўму Вярхоўнага Совету СССР, вернага паплечніка і баявога друга Леніна і Сталіна — Міхаіла Іванавіча Калініна”.

“Звязда”, 1996 год. Вячаслаў Кебіч:

“Як чалавек законапаслухмяны, заяўляў і буду заяўляць, што нічога не маю супраць існуючай законна выбранай улады. Але калі б давялося апынуцца на яго месцы, многія крокі рабіў бы інакш. Якім бы ні быў Прэзыдэнт працаздольным, немагчыма ўсю работу замыкаць на сабе. Аляксандр Лукашэнка абвясціў будаўніцтва рыначнага сацыялізму. Аднак крокаў у напрамку менавіта да рыначнага сацыялізму не робіцца. Наадварот!.. Ствараецца ўражанне, што адным з наступных рашэнняў стане распараджэнне аб стварэнні Дзяржплана рэспублікі, які займаецца цэнтралізаваным планаваннем”.
XS
SM
MD
LG