Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Гразнова: "Права на галадоўку – гэта права выключна паўнагадовых"


Радыё Свабода Намесьніца старшыні Аб''яднанай грамадзянскай партыі Людміла Гразнова наступным чынам ацэньвае галадоўку пратэсту актывістаў моладзевых рухаў:

(Гразнова: ) "Калі вычарпаныя іншыя сродкі, тады, на маю думку, асоба мае права ахвяраваць сабой... Але ісьці на такі крок, я ўпэўненая, могуць выключна паўнагадовыя".

Нагадаем, што ў дзясяткі маладых людзей працягваюць галадоўку, патрабуюць спыніць крымінальныя справы супраць актывістаў “Маладога фронту”, вызваліць палітвязьняў, аднавіць на вучобе апазыцыянэраў, а таксама спыніць перасьлед вернікаў-хрысьціянаў.

Пра тое, што думаюць на гэты конт некаторыя іншыя палітыкі, слухайце ў вечаровым эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG