Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве затрымалі злодзеяў, што скралі бронзавы бюст


Радыё Свабода У Магілёве затрымалі трох злодзеяў, якія ў ноч з 25 на 26 траўня скралі з каталіцкіх могілак бронзавы бюст воіна-“аўганца”, героя Савецкага Саюзу Андрэя Мельнікава. На іх заведзеная крымінальная справа.

Злодзеям пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, бюст зламысьнікі зьбіраліся прадаць як лом каляровых мэталаў. Па дапамогу яны зьвярнуліся да сваіх знаёмцаў, якія паабяцалі зьвесьці іх са скупнікамі.

Крыніцы, блізкія да сьледчых органаў, сьцьвярджаюць, што менавіта скупнікі паведамілі ў міліцыю пра намер злодзеяў збыць 50 кіляграмаў бронзы.
XS
SM
MD
LG