Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм''ер Польшчы абвяргае інфармацыю пра самалёты ЦРУ зь вязьнямі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія ўлады называюць “паклёпам” інфармацыю аб тым, што на тэрыторыі Польшчы прызямляліся самалёты ЦРУ, якія перавозілі вязьняў, падазраваных у тэрарыстычнай дзейнасьці.

Варшава не абвяргае той факт, што на польскай тэрыторыі час ад часу спыняюцца амэрыканскія самалёты, у тым ліку і самалёты амэрыканскай выведкі – гэта, як казаў яшчэ летась тагачасны прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі, “натуральная рэч паміж саюзьнікамі”.

Кіраўніцтва краіны, аднак, рашуча пратэстуе супраць абвінавачаньняў што да знаходжаньня ў гэтых самалётах вязьняў, падазраваных у тэрарыстычнай дзейнасьці.

Прэм’ер-міністар Польшчы Казімеж Марцінкевіч заявіў сёньня:

(Марцінкевіч: ) “Гэта паклёп, які ня мае пад сабой ніякіх падставаў”.

Інфармацыю, якую прадставіў швайцарскі сэнатар Дзік Марці ад імя Рады Эўропы аб тым, што такія самалёты “напэўна прызямляліся ў Польшчы, Вялікай Брытаніі і Румыніі”, абвяргаюць таксама і былыя прадстаўнікі польскай адміністрацыі.
XS
SM
MD
LG