Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы будуць дапамагаць беларускім палітвязьням


Любоў Лунёва, Менск Ва Ўкраіне пачала дзейнічаць філія Камітэту дапамогі палітрэпрэсаваным у часе прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі.

Украінская моладзевая арганізацыя “Студэнцкае брацтва” паспрыяла адкрыцьцю камітэту. Украінскія партнэры дапамагаюць уладкоўвацца на вучобу беларускім студэнтам, якіх адлічылі за апазыцыйную дзейнасьць. Апроч таго, былыя вязьні турмаў на Акрэсьціна, Жодзіна, Менску змогуць адпачыць ва ўкраінскіх Карпатах.

Украінскія партнэры цягам трох месяцаў будуць ладзіць сэмінары й экскурсіі для беларусаў, якія актыўна ўдзельнічалі ў акцыях апазыцыі падчас выбарчай кампаніі.
XS
SM
MD
LG