Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Бобруйский курьер": жыхары перамаглі камунальныя службы


Радыё Свабода Агляд публікацый недзяржаўных беларускіх СМІ 7 чэрвеня.

"Народная Воля" пад рубрыкай "Закульсьсе" піша, што "Ірыны Абельскай ужо няма ў ліку прэтэндэнтаў на Дзяржаўную прэмію". Новы ўказ Аляксандра Лукашэнкі выклікаў сапраўдны пярэпалах у навуковым асяродзьдзі. Калектывы-прэтэндэнты вымушаныя былі адклікаць з Акадэміі навук дакумэнты і фармаваць новыя каманды, якія складаюцца не з шасьці, а толькі з трох чалавек. Так з абоймы выпала асабісты лекар кіраўніка дзяржавы, галоўны доктар Лечкамісіі Ірына Абельская.

Хто ўзначаліць Камітэт дзяржкантролю? Паводле дасьведчаных крыніцаў "Народнай Волі", разглядаецца некалькі кандыдатур: былы міністар энэргетыкі Агееў, магілёўскі губэрнатар Батура, сталічны мэр Паўлаў. Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Генадзь Нявыглас не пацьвердзіў, але і не абверг гэту інфармацыю газэце.

Паводле сацыёлягаў Міжнароднага агенцтва “Эўразійскі маніторынг”, 23 % беларусаў заявілі, што ў іх выклікаюць страх дыктатура і рэпрэсіі. "Газэта Слонімская" друкуе грунтоўнае дасьледаваньне "Страх перад рэпрэсіямі, альбо Век так ня будзе". Па афіцыйных зьвестках, у 30-40-я гады са Слоніму рэпрэсавалі каля 300 чалавек. Але, на думку краязнаўцы і журналіста Сяргея Чыгрына:

(Чыгрын: ) "Гэта заніжаная лічба. Яе трэба павялічыць у 10-20 разоў, з кожнай слонімскай вёскі забралі на Калыму і Варкуту па 20–50 чалавек. Сярод знакамітых людзей, якія былі рэпрэсаваныя, хачу назваць найперш палітыка, пэдагога і вучонага зь вёскі Чамяры Максіма Бурсевіча. У 1930-м годзе быў рэпрэсаваны вядомы беларускі пэдагог, мовазнаўца Янка Бялькевіч".

"Бобруйский курьер" піша пра чарговую перамогу звычайных грамадзянаў над камунальнікамі. Суд абавязаў камунальныя службы Першамайскага раёну Бабруйску прыбіраць месцы грамадзкага карыстаньня ў пад''ездах, лесьвічную пляцоўку, лесьвіцу, наладзіць асьвятленьне ў пад''ездах. Да таго ж, камунальнікі павінны аплаціць яшчэ судовыя выдаткі і дзяржпошліну.

Бабруйчанін Руслан Аляхно трапіў у крывавую разборку футбольных фанатаў ЦСКА і "Спартака". Пасьля матчу ў Маскве паміж заўзятарамі завязалася бойка. Міліцыя, праўда, імгненна разагнала байцоў. Беларускі артыст, на шчасьце, амаль не пацярпеў – яму дасталася толькі кулаком па плячу.

"Комсомольская правда"в Белоруссии" піша, што з жанчынамі, у якіх малыя дзеці, кантракты будуць заключацца на тэрмін, пакуль дзіцяці не споўніцца 5 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG