Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Біямэтрычны кантроль над апазыцыяй"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія СМІ пішуць пра абвешчаныя зьмены ў правілах выезду беларусаў за мяжу, якія адна з газэтаў называе “біямэтрычным кантролем над апазыцыяй”, а таксама пра цяжкі стан прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які праводзіць у турме галадоўку.

“Біямэтрычны кантроль над апазыцыяй” – гэта загаловак у аўтарытэтным польскім штодзёньніку “Rzeczpospolita”. Гзэта піша што намер адмяніць штамп аб дазволе на выезд за мяжу, які цяпер павінен мець кожны беларус, які зьбіраецца наведаць, напрыклад, Польшчу, зусім не азначае, што беларусам выехаць за мяжу будзе лягчэй.

Паводле штодзёньніка, улады, якія раней скасоўвалі пячаткі з дазволам у пашпартах прадстаўнікоў апазыцыйных арганізацыяў, могуць прапросту не выдаваць ім новыя пашпарты.

“Парадаксальна, але найвялікшымі праціўнікамі ўвядзеньня ў Беларусі біямэтрычных пашпартоў могуць быць не апазыцыянэры, але праваслаўныя вернікі, якія выступаюць і супраць біямэтрычных чыпаў у гэтых дакумэнтах, і нават супраць асабістага нумару грамадзяніна, які ёсьць у цяперашніх пашпартах, з-за чаго вернікі адмаўляюцца іх атрмыліваць. Міністар унутраных справаў заявіў, што замест новых пашпартоў вернікі атрымаюць адмысловыя пасьведчаньні бяз чыпаў, зь якімі, аднак, за мяжу не паедзеш Хто ведае, ці ня будзе гэты шлях выкарыстаны і супраць беларускіх апазыцыянэраў”, – падсумоўвае у артыкуле “Біямэтрычны кантроль над апазыцыяй” “Rzeczpospolita”.

Між тым іншыя польскія мэдыі, у тым ліку каталіцкі “Nasz dziennik” пішуць пра прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Газэты падкрэсьліваюць, што абвяшчаючы чарговыя галадоўкі, прадпрымальнік хоча зьвярнуць увагу ня толькі на сваю ўласную сытуацыю і тры гады барацьбы з падаткавай інспэкцыяй, але на тое, як дзяржава ставіцца да дробных прадпрымальнікаў увогуле.
XS
SM
MD
LG