Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацак: працягваюцца пікеты ў абарону А.Казуліна


Радыё Свабода, Полацак Сёньня наваполацкія актывісты зладзілі чарговы пікет салідарнасьці з былым кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным. У Наваполацку акцыі ладзяцца амаль кожны дзень, пачынаючы ад 26 красавіка.

Як і папярэднія пікеты, ён прайшоў у гарадзкім парку. Яго ўдзельнікі прымацавалі да ўваходу на танцпляцоўку расьцяжку “Свабоду Казуліну!”, а поруч павесілі партрэт зьняволенага палітыка.

Пікетоўцы зьбіралі подпісы пад зваротам да ўраду і генпракуратуры з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня Аляксандра Казуліна ды іншых палітзьняволеных, а таксама раздавалі апошнія нумары газэты “Народная Воля” ды іншую дэмакратычную прэсу.
XS
SM
MD
LG