Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заклікае не ўжываць санкцыяў да БХК


Радыё Свабода Занепакоенасьць сытуацыяй вакол Беларускага Хэльсынскага камітэту (БХК) выказалі сёньня намесьніку міністра замежных справаў Беларусі Аляксандру Міхневічу амбасадары Аўстрыі й Нямеччыны, а таксама прадстаўнік Эўракамісіі.

Ад імя Эўразьвязу яны падкрэсьлілі, што ня згодныя з абвінавачаньнем на адрас БХК з нагоды нявыплаты падаткаў у рамках праектаў TACIS.

“Эўразьвяз лічыць, што фінансаваньне тэхнічнай дапамогі ажыцьцяўляецца коштам падаткаплатнікаў краінаў Эўразьвязу, і дзіўна было б думаць, што такая дапамога магла б служыць аб''ектам падаткаабкладаньня”, — заявілі замежныя дыпляматы.
XS
SM
MD
LG