Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Шыла папярэджаны салігорскай пракуратурай


Севярын Квяткоўскі, Салігорск Бацька “маладафронтаўцаў” Ільлі ды Івана Шылаў папярэджаны за ўдзел сыноў у галадоўцы, распачатай актывістамі “Маладога фронту”.

У дакумэнце пракуратуры пазначана, што згодна закону “Аб сям’і” бацькі нясуць адказнасьць за дзеяньні дзяцей, выкліканых “безнагляднасьцю”, і якія вядуць да “сацыяльна небясьпечнага становішча” падлетка.

Трынаццацігадовы Ільля Шыла спыніў удзел у акцыі 5 чэрвеня – на сёмы дзень галадоўкі.

Пятнаццацігадовы Іван Шыла – ініцыятар акцыі ў Салігорску – галадае восем дзён. Падлетак заявіў, што да 7 чэрвеня таксама пачне прымаць ежу. “Я іду насустрач просьбам бацькоў, кіраўніцтва “Маладога фронту” і грамадзкасьці. Калі б я быў паўнагадовым, я бы да канца быў бы побач з маімі паплечнікамі”, – заявіў Іван Шыла.

Тым часам, паўнагадовыя ўдзельнікі галадоўкі супраць перасьледу паводле палітычных матываў плянуюць працягваць акцыю пратэсту.
XS
SM
MD
LG