Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За прыпіскі будуць караць штрафамі


Радыё Свабода Новае пакараньне – грашовы штраф – за скажэньне дзяржаўнай справаздачнасьці ўнесьлі сёньня ў Крымінальны кодэкс дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

На гэты час за прыпіскі ды іншыя падобныя парушэньні ўжываюцца выключна крымінальныя альбо адміністратыўныя меры пакараньня, вышэйшая зь якіх – зьняволеньне да трох гадоў. Аднак, паводле намесьнікі міністра юстыцыі Ігара Тушынскага, вышэйшая мера практычна не ўжываецца. Таму і вырашана карыстацца і пакараньнем рублём.

Нагадаем, што восеньню 2005 году Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня Магілёўскай вобласьці адзначыў: “Зь сямі правераных сельгасгаспадарак у шасьці знойдзеныя парушэньні справаздачнасьці”.
XS
SM
MD
LG