Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Грынпіс” прэзэнтуе незалежнае дасьледаваньне вынікаў аварыі на ЧАЭС


Радыё Свабода Сёньня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя справаздачы аб выніках аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Справаздача падрыхтаваная міжнароднай экалягічнай арганізацыяй “Грынпіс”. Гэта альтэрнатыўным погляд на праблему наступстваў аварыі. Нагадаем, перад 20-годзьдзем аварыі свой дакумэнт прадставілі грамадзкасьці Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) і Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя.

Прадстаўнікі “Грынпіс” заяўляюць, што падставай для дасьледаваньняў стала актывізацыя прыхільнікаў атамнай энэргетыкі ва ўсім сьвеце. Да прыкладу, 20-годзьдзе Чарнобылю ў Беларусі адзначанае заявамі аб падрыхтоўцы да будаўніцтва ўласнай АЭС. Гаворыць акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Алег Мартыненка.

(Мартыненка: ) “З улікам меркаванага росту цэнаў, фізычнага зьнішчэньня арганічных прыродных носьбітаў энэргіі, атам застаецца адзінай альтэрнатывай разьвіцьця чалавечай цывілізацыі. У нас не застаецца нічога іншага, як проста зрабіць такі ж крок”.

Справаздачу “Грынпіс” рыхтавалі больш за 50 навукоўцаў з розных краінаў сьвету. На міжнародным узроўні дакумэнт быў прэзэнтаваны ў дні 20-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Незалежнае дасьледаваньне істотна розьніцца ад вынікаў, зробленых афіцыйнымі экспэртамі МАГАТЭ, кажа удзельніца праекту “Грынпіс” у Беларусі Марына Каравай.

(Каравай: ) “МАГАТЭ і Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя зрабілі такія высновы, што ў выніку аварыі загінулі чатыры тысячы чалавек. У дакладзе “Грынпіс” гаворыцца, што ў выніку наступстваў Чарнобылю насамрэч памерлі 97 тысяч чалавек”.

Марына Каравай – адна з актывістак беларускай грамадзкай ініцыятывы “Антыядзерная кампанія”. Сёлета ўдзельнікі гэтага руху разам з прадстаўнікамі іншых грамадзкіх і экалягічных арганізацыяў правялі ў Менску пікет супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай АЭС. Менавіта наступствы ядзернай аварыі ў Чарнобылі называюць найвялікшай праблемай для Беларусі й менскія мінакі.

(Спадарыня: ) “Наступствы чарнобыльскай аварыі – самая вялікая праблема”.

(Юнак: ) “Чарнобыль: іншых праблемаў я ня бачу, бо вельмі вялікая забруджанасьць па тэрыторыі ўсёй краіны”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, што ўсё ж такі Чарнобыль – асноўная праблема. Я думаю, што яна й існуе таму, што на яе заплюшчваюць вочы, робяць выгляд, што яе няма. І таму гэта трывожна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG