Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэктара БДУ Стражава адправяць у адстаўку?


Радыё Свабода, Менск Агляд недзяржаўных СМІ 6 чэрвеня

"Народная Воля" у артыкуле "Шлагбаўм" уздымае вострае пытаньне перасячэньня мяжы: чаму на беларускіх памежных пераходах беларусы вымушаныя стаяць у чэргах па некалькі гадзінаў, чаму не супадаюць графікі перазьменак беларускіх і літоўскіх памежнікаў і мытнікаў, чаму ў неўтральнай зоне няма ні кафэ, ні прыбіральні.

Супрацоўнiкi Камiтэта дзяржкантролю правяраюць фiнансавую дзейнасьць Белдзяржунiвэрсытэту. Iх зьяўленьне ў навучальнай установе адразу ж справакавала чуткi аб магчымай адстаўцы рэктара БДУ Васiля Стражава. І быццам бы ва ўладных колах ужо знайшлi яму замену — рэктара Горацкай сельгасакадэмii Аляксандра Цыганова, піша "Народная Воля".

Крычаўскі "Вольны горад" паведамляе пра адстаўку міжраённага пракурора Аляксандра Розанцава, які даставіў шмат непрыемнасьцяў незалежнаму выданьню. Распавядае рэдактар тыднёвіка Сяржук Няроўны.

(Няроўны: ) "У яго заканчваецца кантракт. Мы, канечне, даўно ведалі, што магілеўскі абласны пракурор Дудкін ня хоча працягваць зь ім кантракт, і цяпер гэта пацьвердзілася. Спадар Розанцаў выконваў загады райвыканкаму і выносіў папярэджаньні. У лютым 2005 года мне і выдаўцу газэты Кудраўцаву было вынесена пісьмовае папярэджаньне, каб не абражалі прэзыдэнта і прадстаўнікоў мясцовай улады".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG