Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жлобін: аштрафаваны моладзевы актывіст


Міхал Стэльмак, Менск У Жлобіне сёньня на дзьве базавыя велічыні (62 тысячы рублёў) аштрафавалі актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Эдварда Зелянкова. Такое рашэньне вынесла адміністрацыйная камісія мясцовага райвыканкаму.

Камісія разгледзела міліцэйскі пратакол пра незаконны распаўсюд “друкаваных выданьняў, якія вырабленыя з парушэньнем вызначанага парадку і ня маюць выходных зьвестак, зьмест якіх скіраваны на спрычыненьне стратаў дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзянаў”.

Як паведаміў спадар Зелянкоў Радыё Свабода, пакараньне ён лічыць неабгрунтаваным, паколькі ніякай друкаванай прадукцыі ён не распаўсюджваў.

Эдвард Зялянкоў, а таксама моладзевыя актывісты Юры Гаўрыленка, Андрэй Станкевіч і двое іх паплечнікаў з Гомелю былі затрыманыя ў Жлобіне 11 траўня. Справы спадароў Гаўрыленкі й Станкевіча адміністрацыйная камісія Жлобінскага райвыканкаму разгледзела ў траўні й таксама пакарала кожнага зь іх штрафам на дзьве базавыя велічыні.
XS
SM
MD
LG