Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У справе ўжываньня злучнікаў экспэртам аказаўся сам Владімір Ільіч. Ад падобных казусаў кішаць даслоўна ўсе савецкія падручнікі і чытанкі беларускае мовы” (1956)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 5 чэрвеня. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Рабочий”, 1936 год. Бухгальтар Сіма Кантаровіч:

“Пры пашырэньні сеткі дзіцячых і дашкольных установаў мы можам перайсьці да забароны спаронаў... Але ў праект дэкрэту, на маю думку, варта ўнесьці некаторыя зьмены. Я думаю, што пакуль у нас ёсьць яшчэ катэгорыі зь нізкай аплатай, трэба такім шматсямейным рабочым і службоўцам дазваляць спарон шторазу паводле рашэньня аўтарытэтнай камісіі”.

“Бацькаўшчына”, 1956 год. Са спасылкай на радыё “Вызваленьне” пра савецкія падручнікі беларускай мовы:

“Тут ад сацыялістычнага “наватарства” аж вушы вянуць. Ужываньне, прыкладам, часьціцаў “ні” у беларускай мове аўтары падручніка падмацоўваюць аўтарытэтам… Крылова й Гогаля. У справе ўжываньня злучнікаў экспэртам аказаўся сам Владімір Ільіч. Як карыстацца дзеяпрыслоўямі ў нашай мове, павучае Горкі… Ад падобных казусаў кішаць даслоўна ўсе савецкія падручнікі і чытанкі беларускае мовы…”

“Звязда”, 1976 год:

“Пра дрэнную дарогу ад Барысава да вёскі Старынкі і нерэгулярны рух аўтобусаў па гэтаму маршруту напісалі ў “Звязду” мясцовыя жыхары. Іх пісьмо рэдакцыя 15 сакавіка г.г. пераслала Барысаўскаму райвыканкому. Пачаўся ўжо чэрвень, а работнікі райвыканкома не адказалі на крытычны сігнал. Няўжо яны не чыталі пастановы ЦК КПСС “Аб далейшым удасканаленні работы з пісьмамі працоўных у святле рашэнняў XXV з’езда КПСС?”
XS
SM
MD
LG