Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску адбыўся пікет ў падтрымку Аляксандра Казуліна


Любоў Лунёва, Менск Паплечнікі зьняволенага былога кандыдата ў прэдызэнты Аляксандра Казуліна правялі сёньня ў Менску пікет у падтрымку свайго лідэра. Улады дазволілі шэраг пікетаў у парку Дружбы народаў, што каля плошчы Бангалор. Некалькі чалавек стаялі з расьцяжкай: “Свабоду Аляксандру Казуліну!”

Актывіст Аляксандар Стральцоў паведаміў “Свабодзе”, што супрацоўнікі ДАІ затрымалі машыну, у якой былі плякаты і балёнікі. Давялося рабіць новую расьцяжку, пакуль вырашаўся лёс затрыманых рэчаў.
XS
SM
MD
LG