Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Аўтуховіч зноў страціў прытомнасьць ад голаду


Радыё Свабода Сёньня Мікалай Аўтуховіч удзельнічаў у працэсе, які адбываецца ў Кастрычніцкім раённым судзе Горадні. Ён паведаміў сваім адвакатам, што ў чацьвер пасьля суду ён зноўку траціў прытомнасьць, і яму ў турэмнай мэдчасьці ставілі кропельніцу. Першы раз гэта адбылося ў мінулы аўторак. Паводле словаў Аўтуховіча, яго, з увагі на кволы стан, хочуць шпіталізаваць.

Падсудны праводзіць галадоўку за кратамі з 13 красавіка, калі яго зноў узялі пад варту пасьля затрыманьня ў Менску, дзе ён хаваўся два месяцы.

23 траўня ён аб’явіў, што перастане піць ваду, ператвараючы сваю галадоўку ў “сухую”. Гэта быў пратэст супраць таго, што суд адмовіўся зьмяніць яму меру стрыманьня.

Мікалая Аўтуховіча абвінавачваюць у тым, што ён, ажыцьцяўляючы ў г.Ваўкавыску пасажырскія перавозкі на ўласных аўтамабілях таксі, не заплаціў усе падаткі, што пацягнула страты для бюджэту ў асабліва буйным памеры. Яму пагражае абмежаваньне свабоды (“хімія”) альбо зьняволеньне — да сямі гадоў і канфіскацыя маёмасьці.

Цяперашняя галадоўка падсуднага за кратамі—другая па ліку. Першым разам, паводле Аўтуховіча, ён галадаў пад час сьледзтва 74 дні, і яго выпусьцілі пад хатні арышт. Гэта адбылося пры канцы мінулага году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG