Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонкі палітвязьняў просяць галадоўнікаў прыпыніць акцыю пратэсту


Радыё Свабода Жонкі палітвязьняў Ірына Казуліна і Валянціна Статкевіч, маці зьніклага журналіста Вольга Завадзкая, маці апазыцыйнага палітыка Галіна Сіўчык і праваабаронца Людміла Гразнова зьвярнуліся да моладзевых актывістаў, якія працягваюць галадаваць з просьбай прыпыніць іх галадоўку пратэсту.

“Гэтая галадоўка яскрава характарызуе рэжым, які кіруе ў Беларусі, у якой праваахоўныя органы не выконваюць законы, а суды выносяць рашэньні на замову. Чарговае пацьвярджэньне нялюдзкай сутнасьці кіроўнага рэжыму цаной свайго здароўя, – занадта высокая плата. Давайце разам шукаць больш прадуктыўныя спосабы ўзьдзеяньня на цяперашнюю ўладу,– пішуць жанчыны ў лісьце да ўдзельнікаў моладзевай галадоўкі пратэсту.

Гл.таксама • У моладзевай галадоўцы пратэсту бяруць удзел ужо 36 чалавек
XS
SM
MD
LG