Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр чэскіх дэмакратаў лічыць В.Вячорку ўзорам палітыка


Радыё Свабода Лідэр Грамадзянскай дэмакратычнай партыі Мірэк Тапаланэк лічыць Вінцука Вячорку прыкладам у палітыцы – паводле бліц-апытаньня часопісу "Тыдзень".

Сёньня ў Чэхіі адбываюцца чарговыя парлямэнцкія выбары. Галоўнымі супернікамі за галасы выбаршчыкаў выступаюць кіруючая Сацыял-дэмакратычная партыя і Грамадзянская дэмакратычная партыя.

Часопіс “Тыдзень” у сваім апошнім нумары прапанаваў кіраўнікам гэтых партыяў – сацыял-дэмакрату, прэм''еру ўраду Іржы Пароўбку і лідэру дэмакратаў Мірэку Тапаланку паўдзельнічаць у так званым паралельным інтэрвію.

Кожны з палітыкаў даваў свой адказ на пытаньні кшталту: “Колькі каштуе білет у праскім мэтро?”, “ Ці любіце вы Швэйка і чаму?”, “Якую музыку вы апошні раз слухалі?”

Адказваючы на пытаньне “Хто для вас зьяўляецца чэскім і замежным прыкладам у палітыцы?”, Мірэк Тапаланэк сказаў: “З ужо нежывых палітыкаў мой прыклад – Уінстан Чэрчыль, вялікай асобай таксама лічу Рональда Рэйгана. З сучасьнікаў гэта безумоўна Хасе Марыя Азнар. Паважаю беларускага палітыка Вінцука Вячорку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG