Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці магчыма праз галадоўку дабіцца палітычных мэтаў?


Радыё Свабода Ад 29 траўня ў розных гарадах краіны трымаюць галадоўку сябры моладзевай палітычнай арганізацыі “Малады фронт”. За пяць дзён да акцыі пратэсту далучыліся 36 чалавек. Ці ведаеце вы пра палітычную галадоўку маладафронтаўцаў? Ці магчыма праз галадоўку дасягнуць сваёй мэты? Гэтыя пытаньні людзям на менскіх вуліцах задавала наша карэспандэнтка.

(Спадарыня: ) “Пра галадоўку ня чула, але лічу, што малавераемна праз галадоўку нечага дамагчыся”.

(Юнак: ) “Крыніца інфармацыі — гэта інтэрнэт, але цяпер сэсія й мала часу, каб чытаць нейкія навіны. Лічу, што галадоўка, як факт пратэсту, абсалютна нармалёвая рэч. Але наўрад ці ў нашай краіне праз галадоўку можна чагосьці дамагчыся”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці ведаеце вы пра палітычную галадоўку маладафронтаўцаў? Ці магчыма, на вашую думку, з дапамогай галадоўкі дасягнуць сваёй мэты?”

(Спадар: ) “Пра “Малады фронт”? Так, ведаю. Але дамагчыся чагосьці, напэўна, немагчыма. Гэта няпростае пытаньне, і я не магу на яго адказаць”.

(Юнак: ) “Чытаў у навінах у інтэрнэце пра гэтую галадоўку. Я лічу, што гэты крок нічога ня дасьць, бо пра гэта вельмі мала хто ведае”.

(Спадарыня: ) “Ня ведаю. Але гэта ўжо скрайняя мера, мне падаецца. Трэба вырашаць пытаньні больш цывілізаваным шляхам”.

(Спадар: ) “Пра галадоўку нічога такога ня чуў. У прынцыпе, галадаваньне карыснае, так што на здароўе”.

(Юначка: ) “Я ведаю, здаецца, у Салігорску праходзіць гэтая акцыя, галадаюць маладыя людзі з “Маладога фронту”. Я чытала гэтыя навіны ў інтэрнэце. Хай будзе галадоўка, гэта вельмі добра, бо яны паказваюць сваю неабыякавасьць да таго, што адбываецца ў нашай краіне”.

(Спадар: ) “Ня ведаю. Толькі язву, больш нічога не дамогуцца. Я ня ведаю, але чагосьці дамагацца трэба іншымі шляхамі, але ніяк не галадоўкаю”.

(Юначка: ) “Ведаю, чытала ў “Нашай Ніве”. Ці магчыма дасягнуць? Думаю, што ня ў нашай краіне. Вядомая гісторыя зь фільмам “Код да Вінчы” — таксама выйшлі на пікет, і іхныя патрабаваньні былі задаволеныя. А што тычыцца “Маладога фронту”, іхныя патрабаваньні задаволеныя ня будуць”.

(Юнак: ) “Я ведаю пра галадоўку “Маладога фронту” — ведаю, чаму яна праводзіцца. На жаль, у нашай кране наўрад ці яна будзе мець нейкі вынік. Таму што карупцыя ва ўладных структурах не дазволіць нават адзінкавай ініцыятыве нейкіх службовых асобаў аднавіць справядлівасьць. Але такія акцыі неабходныя, бо яны дапамагаюць нам змагацца за свабоду”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG