Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Сідорскі "паміж Беларусьсю і Расеяй няма гандлёвай вайны"


Радыё Свабода, Менск Адказваючы сёньня на пытаньні журналістаў пасьля зацьвярджэньня праграмы дзейнага ўраду на 2006-2010 гады (якая была адзінагалосна зацьверджана палатай), прэм''ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі назваў "надуманай" інфармацыю асобных расейскіх СМІ пра тое, што Беларусь і Расея ўступілі ў стан гандлёвай вайны.

(Сідорскі: ) "Паміж Беларусьсю і Расеяй няма ніякай гандлёвай вайны... Гэта падкідваюць тыя, хто хоча не максымальнага аб''яднаньня нашых дзяржаваў, а разьяднаньня".

Ён таксама адзначыў:

(Сідорскі: ) "Што тычыцца асобных падыходаў, прыкладам, цукровых ці нейкіх іншых, дык гэта выключная справа суб''ектаў гаспадараньня, якія мусяць працаваць у рамках дзейнага заканадаўства. Нічога іншага тут няма."
XS
SM
MD
LG