Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сідорскі задаволены хадой перамоваў з "Газпромам"


Радыё Свабода Кіраўнік беларускага ўраду Сяргей Сідорскі сёньня, адказваючы на пытаньні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, пад час прадстаўленьня Праграмы дзейнасьці ўраду на 2006-2010 гады паведаміў, што “перамовы з “Газпромам” ідуць у добрай канструктыўнай форме, і мы гэтым задаволеныя”.

Паводле прэм’ера, учора на перамовах у Маскве “Газпром” пацьвердзіў, што адносіны зь Беларусьсю будуць будавацца ў рамках дачыненьняў суб’ектаў гаспадараньня.

Кіраўнік ураду таксама сказаў, што на перамовах шукаюць эканамічныя падыходы. Прынамсі, выпрацоўваецца тэхналягічны ланцуг удзелу Беларусі ў здабычы газу на тэрыторыі Расеі (12-15 мільярдаў кубічных мэтраў), у яго транспарціроўцы, у трыманьні ў сховішчах, да рэалізацыі паліва, у тым ліку і на экспарт. І гэтая пазыцыя, паводле Сяргея Сідорскага, прынятая “Газпромам”.

Прэм’ер паведаміў, што беларускі бок умацаваў тую частку сваёй рабочай групы, якая будзе займацца фінансавымі падлікамі.
XS
SM
MD
LG