Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выходзіць на волю Юры Радзівіл, па машыне якога стралялі "Алмазаўцы"


Алег Грузьдзіловіч, Менск 2 чэрвеня сканчаецца тэрмін пакараньня актывіста штабу Аляксандра Казуліна Юрыя Радзівіла. Малады менскі прадпрымальнік быў асуджаны на 3 месяцы арышту. 2 сакавіка па ягоным аўтамабілі стралялі супрацоўнікі “Алмазу”, якія перасьледавалі ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі ў падтрымку Аляксандра Казуліна.

Потым у судзе міліцыянты заявілі, што Юры Радзівіл нібыта стварыў пагрозу іх жыцьцю, таму яны ўжылі баявую зброю.

Малады апазыцыянэр адбываў пакараньне ў сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага. Ягоным сябрам невядомы дакладны час, калі яго выпусьцяць на волю, таму плянуецца дзяжурыць каля турмы з ранку.

Гл.таксама • Юры Радзівіл арыштаваны на тры месяцы (абноўлены)
XS
SM
MD
LG