Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская й нямецкая газэты выйшлі зь дзьвюма аднолькавымі палосамі


Радыё Свабода Сёньняшнія “Комсомольская правда в Белоруссии” і нямецкая “Tageszeitung” выйшлі зь дзьвюма падобнымі палосамі. На іх зьмешчаныя адказы сямі беларускіх і сямі нямецкіх дзяцей ад 10 да 15 гадоў на пытаньні, што тыя думаюць пра сваю радзіму, шлюб, Бога, Эўразьвяз ды іншае.

Як высьветлілася, пераважная большасьць нямецкіх і беларускіх падлеткаў станоўча ставяцца да сваёй радзімы, заключэньня шлюбу, веры. Што да пытаньня пра Эўразьвяз, то большасьць беларускіх дзяцей вітаюць стварэньне гэтай арганізацыі й шкадуюць, што Беларусь ня ёсьць яе сябрам. У сваю чаргу, некаторыя нямецкія апытаныя ўстрымліваюцца ад адказу, некаторыя кажуць, што тут ёсьць як плюсы, так і мінусы.

Супрацоўніца “Tageszeitung”, вядомая ў Нямеччыне журналістка Барбара Оертэль, лічыць сёньняшні праект вельмі ўдалым. Паводле яе, публікацыя ўжо выклікала цікавасьць нямецкіх чытачоў.

(Оертэль: ) “Атрымаўся вельмі своеасаблівы праект. Мы прысьвяцілі гэтай тэме дзьве паласы. Гэта вельмі многа. Такога яшчэ не было ў Нямеччыне. Я думаю, што гэта падтрымка вельмі цікавай беларускай газэце з такой ізаляванай краіны”.

Праект ініцыявалі беларускія журналісты падчас візыту ў Бэрлін. 72 гады таму “Комсомольская правда” ўжо ладзіла падобнае апытаньне, але сярод савецкіх і францускіх дзяцей. Некаторыя пытаньні — пра шлюб, краіну — засталіся з 1934 году. Для размоваў зь беларускімі дзецьмі не запатрабавалася юрыдычнага дазволу, а для апытаньня нямецкіх дзяцей, паводле тамтэйшых законаў, спатрэбілася згода іхных бацькоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG