Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якім бачаць сваё жыцьцё падлеткі празь дзесяць гадоў?


Радыё Свабода Якім вы бачыце сваё жыцьцё празь дзесяць гадоў? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвярнуўся да падлеткаў на менскіх вуліцах.

(Падлетак: ) “Ну, усё такое незвычайнае, прыкольнае, стылёвае, высокае такое, радаснае, усё такое дарагое”.

(Падлетак: ) “Пайду ў інстытут ці каледж. Вывучуся, потым на працу пайду, і ўсё…На фірму пайсьці працаваць. Каб у сьвеце ўсё было нармальна, ніякіх тэрактаў”.

(Падлетак: ) “Пайсьці на нармалёвую працу. Я, напэўна, буду праграмістам. На якой-небудзь добрай, нармалёвай фірме, каб былі вялікія заробкі”.

(Падлетак: ) “Будзем бізнэсам займацца”.

(Карэспандэнт: ) “А чаму менавіта бізнэсам?”

(Падлетак: ) “Многа грошай. Цяпер гэта самае пэрспэктыўнае”.

(Дзяўчына: ) “Я выйду замуж за прынца і паеду да яго ў каралеўства”.

(Дзяўчына: ) “Ня ведаю, не ўяўляю яшчэ”.

(Дзяўчына: ) “Нахабныя стануць людзі, барзець пачынаюць… Буду маляваць”.

(Дзяўчына: ) “Ну, добрым. Пра што мы марым? Атрымаць прафэсію добрую”.

(Дзяўчына: ) “Я ня ведаю нічога — маленькая. Ёсьць мае бацькі, якія могуць мне дапамагчы ў будучыні”.

(Падлетак: ) “Няма ніякай упэўненасьці. Такі час цяпер. Напэўна, паступлю ў эканамічны, скончу мэнэджмэнт і эканоміку”.

(Падлетак: ) “Цяпер такі час, калі ня ведаеш, што будзе далей. Я хачу працягнуць працу майго бацькі. У яго ёсьць уласная фірма”.

(Падлетак: ) “Я хачу жыць у вольнай Беларусі. Мне хочацца жыць у Беларусі, у якой будзе адкрыта многа беларускамоўных школаў, тэлевізія будзе на беларускай мове, і краіна, якая будзе імкнуцца да супрацоўніцтва зь іншымі краінамі сьвету, у прыватнасьці, з краінамі Захаду, Злучанымі Штатамі Амэрыкі й гэтак далей. Я буду працаваць доктарам”.

(Дзяўчынка: ) “Вясёлым, усё будзе добра. Працаваць я буду толькі ў Беларусі, а вучыцца — яшчэ ня вырашыла”.

(Падлетак: ) “Я бачу сваё жыцьцё ў новай краіне, дзе можна вольна выказваць свае думкі. Мне не падабаецца, што забараняюць, напрыклад, тыя ж дэманстрацыі”.

(Падлетак: ) “Мне ўяўляецца Беларусь краінай, якая разьвіваецца. Я ўпэўнены, што ўладкую добра сваё жыцьцё”.

(Дзяўчынка: ) “Квітнее Беларусь. Неяк бачыш Беларусь зусім не такой. Я за Беларусь. Каб ніколі вайны ў нас не было”.

(Падлетак: ) “Я хачу, каб было больш свабоды ў будучыні. Каб усё было намнога больш стылёвым, і каб ня толькі Менск быў цэнтрам Беларусі”.
XS
SM
MD
LG